Перайсці да зместу

Клара Гітлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клара Гітлер
ням.: Klara Hitler
Імя пры нараджэнні ням.: Klara Pölzl
Род дзейнасці слуга
Дата нараджэння 12 жніўня 1860(1860-08-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1907(1907-12-21) (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька Johann Baptist Pölzl[d]
Маці Johanna Hiedler[d]
Муж Алаіс Гітлер
Дзеці Адольф Гітлер, Paula Hitler[d], Gustav Hitler[d], Ida Hitler[d], Otto Hitler[d] і Edmund Hitler[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клара Гітлер (ням.: Klara Hitler, у дзявоцтве — Пёльцль (ням.: Pölzl); 12 жніўня 1860, Вайтра, Аўстрыйская імперыя — 21 снежня 1907, Лінц, Аўстра-Венгрыя) — жонка і стрыечная пляменніца Алаіса Гітлера, маці Адольфа Гітлера.

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Бацька — Іаган Баптыст Пёльцль (ням.: Johann Baptist Pölzl), маці — Іагана Гютлер (ням.: Johanna Hüttler; 19 студзеня 1830 — 8 лютага 1906), дачка Іагана Непамука Гютлера[ru].

У Клары Пёльцль было пяць братоў і пяць сясцёр. Амаль усе браты і сёстры памерлі ў маленстве або вельмі маладымі, у жывых засталося толькі дзве сястры:

  • Ёган (1849 — на першым годзе жыцця), Франц (1855 — на першым годзе жыцця), Ёзэф (1857—1878), Антон (1858—1863), Карл Барыс (1864—1865).
  • Марыя (1851—1855), Барбара (1854—1855), Іагана (1863 — 29 сакавіка 1911 — замужам не была, была гарбатай, памерла ад дыябетычнай комы, завяшчала свайму ўлюбёнцу — Адольфу Гітлеру — самую вялікую частку свайго стану), Марыя 1867 — на першым годзе жыцця), Тэрэзія (Шміт) (1868—1935, выйшла замуж за багатага селяніна і працягнула род Гітлераў).

Пасля школы Клара ў трынаццаць гадоў уладкавалася да Алаіса Гітлера хатняй прыслужніцай. Яна даводзілася Алаісу стрыечнай пляменніцай[2], дачкой яго адзінакроўнай сястры. У 1880 годзе па патрабаванні другой жонкі Алаіса Францыскі была вымушана вярнуцца дадому да маці.

У 1885 годзе, пасля смерці другой жонкі Алаіса Гітлера, Клара і Алаіс пажаніліся. Дазвол на жаніцьбу быў атрыманы з Ватыкана, бо каталіцкае біскупства ў Лінцы не дало дазволу з-за блізкага сваяцтва. Алаіс быў на 23 гады старэйшы за Клару, а Клара да моманту жаніцьбы ўжо была цяжарная (яшчэ да смерці Францыскі яна зноў з’явілася ў доме Алоіса ў якасці хатняй прыслужніцы).

Адольф Гітлер нарадзіўся 20 красавіка 1889 года і быў вельмі падобны на маці. Вочы, форма броваў, рота і вушэй былі дакладна як у яе. Маці, якая нарадзіла яго ў 29 гадоў, дужа яго любіла. Перад гэтым яна страціла траіх дзяцей.

Пасля смерці 2 лютага 1900 года малодшага сына Эдмунда, Адольф застаўся адзіным сынам Клары Гітлер.

У 1903 годзе памёр галава сям'і, яго дачка Ангела выйшла замуж, у доме з маці засталіся толькі Адольф і яго сястра Паўла, а таксама Ёгана Пёльцль, сястра Клары.

18 студзеня 1907 года ёй зрабілі складаную аперацыю (рак малочнай залозы). У лістападзе 1907 года Адольф Гітлер вярнуўся ў Лінц да безнадзейна хворай маці. 21 снежня 1907 года Клара Гітлер памерла, 23 снежня Адольф пахаваў яе каля бацькі.

Эрых Фром лічыў яе жанчынай станоўчай, разважлівай, працавітай і адказнай.[3]

Адлюстраванне ў мастацтве

[правіць | правіць зыходнік]

У фільме «Гітлер: Узыходжанне д’ябла[ru]» (2003) яе сыграла Стокард Чэнінг.

Зноскі

  1. http://www.aljazeera.com/news/europe/2012/03/201233016921676181.html
  2. Vgl. Ian Kershaw: Hitler, 1889—1936, Stuttgart 1998, S. 37.
  3. Эрих Фромм, «Анатомия человеческой деструктивности», Глава 13.